Белорусский портал в Казахстане

Каго з беларускіх навукоўцаў цытуюць?



У Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла цырымонія ўручэння прэстыжнай Міжнароднай прэміі Sсорus Аwаrd Bеlаrus 2013.

Для тых, хто не ведае: Sсорus — гэта мультыдысцыплінарная рэфератыўна-аналітычная база звестак , у якой змяшчаецца больш як 19,5 тысячы найменняў навукова-тэхнічных і медыцынскіх часопісаў ад 5 тысяч міжнародных выдавецтваў, у тым ліку расійскія і беларускія выданні.

Заснавальнікам прэміі з`яўляецца адзін з найбуйнейшых выдавецкіх дамоў у свеце Еlsеvіеr. Ён абслугоўвае навуковымі звесткамі каля 4500 тысяч арганізацый і ўніверсітэтаў са 180 краін свету. Доступ да інфармацыі выдавецтва маюць больш як 30 мільёнаў вучоных, студэнтаў і спецыялістаў з усіх галін. Некалькі гадоў таму доступ да дзвюх найбуйнейшых баз звестак — SсіеnсеDіrесt и Sсорus — атрымалі і навукоўцы беларускіх ВНУ.

Усяго прэміяй былі адзначаны 10 нашых навукоўцаў. Намінацый было пяць — матэматыка, хімія, фізіка, біялогія і медыцына. У кожнай намінацыі вызначаліся па два пераможцы: малады навукоўца і навукоўца з іменем. У галіне хіміі былі адзначаны Вадзім Матуліс (дырэктар Ліцэя БДУ, дацэнт хімфака БДУ) і Міхаіл Арцем`еў (загадчык лабараторыі нанахіміі НДІ фізіка-хімічных праблем, доктар хімічных навук). У галіне фізікі — Мікалай Шумейка (дырэктар Нацыянальнага навукова-вучэбнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук). У галіне матэматыкі — Аляксандр Дудзін (загадчык навукова-даследчай лабараторыі ФПМІ) і Кірыл Кузьмін (дацэнт механіка-матэматычнага факультэта БДУ). У біялогіі — Ігар Сямак (загадчык кафедры біяфака, кандыдат біялагічных навук).

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 красавіка 2013


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/62/20843
Текущая дата: 15.11.2024