Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў.
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.
У нашай краіне гэта свята прыходзіць літаральна ў кожны дом, нікога не пакідаючы абыякавым. У юных сэрцах пануе хваляванне перад пачаткам новага вучнёўскага або студэнцкага жыцця або ў чаканні сустрэчы з аднакашнікамі і любімымі педагогамі. А мы, дарослыя, з удзячнасцю ўспамінаем той час, калі ўпершыню пераступілі парог школы - светлага храма ведаў, дзе нас навучылі любіць Радзіму, шанаваць бацьку і маці, даражыць сябрамі, імкнуцца да пазнання свету і самога сябе.
Беларусы заўсёды высока цанілі мудрасць і асвету і дзякуючы гэтаму стварылі адну з самых багатых еўрапейскіх культур, падарыўшы чалавецтву нямала выдатных вучоных, мысліцеляў і дзеячаў мастацтва. Сёння, праводзячы карэнную мадэрнізацыю эканомікі на аснове найноўшых дасягненняў навукі, наша краіна робіць стаўку на розум, талент і высокае прафесійнае майстэрства грамадзян. Таму навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення з`яўляюцца важнейшым напрамкам нашай сацыяльнай палітыкі.
Мы змаглі захаваць усё лепшае, што дасталося нам ад Савецкага Саюза: агульнадаступную і бясплатную сярэднюю адукацыю, дзяржаўную сістэму падрыхтоўкі кадраў рабочых і служачых і праслаўленыя традыцыі айчыннай вышэйшай школы. Дзяржава ўсямерна прымнажае гэты патэнцыял, стварае максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі з улікам патрэбнасцей часу.
Краіна цудоўна падрыхтавала ўсе ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Наперадзе ў вас - няпросты, але цікавы час, напоўнены адкрыццямі і радасцю працы.
Асаблівыя пажаданні адрасую тым, хто прыйдзе за ведамі ў класы і аўдыторыі. Першакласнікам жадаю ўдачнага школьнага старту, будучым выпускнікам - правільнага выбару жыццёвага шляху, а ўсёй шматтысячнай сям`і навучэнцаў, студэнтаў і аспірантаў - быць дапытлівымі і мэтанакіраванымі, сумленнымі і добрымі, рызыкаваць і тварыць на карысць Радзімы.
Звяртаючыся да вас, паважаныя настаўнікі і выкладчыкі, хачу падзякаваць за працу і адданасць прызванню. Няхай у вашых душах не згасае агонь педагагічнага таленту і прага спасціжэння новага, а лепшай узнагародай будзе ўдзячнасць вучняў.
Вам, дарагія бацькі, жадаю выхаваць сваіх дзяцей дастойнымі людзьмі, патрыётамі нашай Беларусі, каб вы маглі радавацца поспехам сыноў і дачок і заўсёды былі сагрэты іх любоўю.
Здароўя, высокіх дасягненняў у вучобе і працы, шчасця і добрага настрою ўсім вам, дарагія сябры. Са святам!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА, 31 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/62/23047
Текущая дата: 27.12.2024