Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка ў час рабочай паездкі ў Нясвіжскі раён.
Ігар Сергеенка прыняў удзел у пасяджэнні Нясвіжскага райвыканкама, дзе разглядалася пытанне аб рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў раёне. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прапанаваў акцэнтаваць увагу на цікавых методыках, якія можна выкарыстоўваць у рабоце з моладдзю ў іншых рэгіёнах Беларусі. «Трэба акрэсліць і праблемныя пытанні, шляхі іх вырашэння», — сказаў Ігар Сергеенка.
Размова ішла аб замацоўванасці маладых спецыялістаў на працоўных месцах, у тым ліку пасля службы ва Узброеных Сілах. «Мы ўсё больш гаворым аб матэрыяльных стымулах — зарплата і гэтак далей. Але мы ўпускаем маральныя стымулы, калі чалавек недзе служыць і адчувае сувязь не толькі з бацькамі, блізкімі, але і з арганізацыяй, дзе ён працуе», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі. Прэзідэнта.
Яшчэ адной тэмай, якую абмеркавалі на паседжанні райвыканкама, стала патрыятычнае выхаванне, не выключаючы і дашкольныя ўстановы адукацыі. Ігар Сергеенка таксама звярнуў увагу на работу сельсаветаў і пацікавіўся, як сельсаветы працуюць з моладдзю і маладымі спецыялістамі.
«Нясвіж — гэта, па сутнасці, адна з культурных сталіц нашай краіны. Я маю на ўвазе палацава-паркавы ансамбль і ўсё тое, што знаходзіцца на нясвіжскай зямлі. У вас ёсць цікавыя маладзёжныя калектывы. У гэтай сітуацыі было б, напэўна, недаравальна, калі б вы не арганізавалі культурную работу. Але гэта залежыць ад таго, якія людзі прыйдуць: актыўныя або абыякавыя», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Звязда, 24 лістапада 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/7/71571
Текущая дата: 15.11.2024