Каманда Слуцкага дзяржаўнага каледжа стала пераможцам VI Міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі па кампетэнцыі «Майстар малочнай вытворчасці», паведамляе галоўнае ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.
Конкурс прайшоў з 22 па 26 жніўня на базе Міжнароднага каледжа сыраробства і прафесійных тэхналогій (Алтайскі край, Барнаул). Беларусь на ім прадстаўлялі навучэнцы Слуцкага дзяржаўнага каледжа.
Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў і складаліся з тэарэтычнай і практычнай частак. У прыватнасці, праводзілася тэставанне па пытаннях, што тычацца выпуску сыроў, а таксама канкурсантам прапаноўвалася вырашыць сітуацыйныя і разліковыя задачы, Ацаніць мікраскапічны прэпарат бактэрыяльнай закваскі, выпрацоўку кіслотна-сычужным спосабам мяккага сыру «Барнаульскі».
Ва ўпраўленні адзначылі, што Слуцкі дзяржаўны каледж з 2017 года з’яўляецца ўдзельнікам гэтага міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства. Асноўная мэта мерапрыемства — павышэнне якасці падрыхтоўкі навучэнцаў, удасканаленне іх прафесійных кампетэнцый, рэалізацыя тэхналагічных інавацый. Таксама такое супрацоўніцтва спрыяе ўсталяванню міжасобасных сувязяў.
Звязда, 30 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/8/70847
Текущая дата: 15.11.2024