Белорусский портал в Казахстане

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў і настаўнікаў з Днём ведаў.

Дарагія сябры!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.

Першага верасня — наша агульнае свята: усіх, хто прыступае да вучобы, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках.

Сёння школы, каледжы і ВНУ Беларусі адчынілі дзверы для амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. Гэта важна, паколькі ў наш век каштоўнасць ведаў пастаянна расце і менавіта ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы. Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць.

Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены стараннай стваральнай працай і радасцю дзіўных адкрыццяў.

Асаблівыя віншаванні адрасую нашым першакласнікам і іх бацькам. Вы, самыя юныя школьнікі, сёння пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца.

Жадаю ўсім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 1 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/8/70878
Текущая дата: 15.11.2024