Аб гэтым праінфармаваў пасол Экватарыяльнай Гвінеі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Лусіяна Нкога Ндонг Аекаба на сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам, паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
Субяседнікі высока ацанілі актывізацыю ўзаемадзеяння Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі апошнім часам і сышліся на думцы, што праведзеныя ў 2023 годзе візіты на вышэйшым і высокім узроўнях надалі імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. Была падкрэслена важнасць рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей у галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя. Паслы віталі ратыфікацыю парламентамі краін шэрага двухбаковых пагадненняў, падпісаных у 2023 годзе.
«Пасол Экватарыяльнай Гвінеі адзначыў значнасць развіцця супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і падзякаваў беларускаму боку за праведзеную работу, у выніку якой экватагвінейскія студэнты з гэтага года пачалі навучанне ў беларускіх установах вышэйшай адукацыі», — дадалі ў прэс-службе.
Звязда, 12 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/1/75178
Текущая дата: 23.11.2024