Адпаведнае рашэнне савета фонду зацверджана распараджэннем кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў, а таксама педагогаў, якія іх падрыхтавалі, накіравана больш як Br370 тыс. са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Заахвочваннямі фонду адзначаны 52 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд, 32 педагагічныя і навуковыя работнікі. Акрамя таго, за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці 187 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Прыняцце распараджэння кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.
27 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
27 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/10/70232
Текущая дата: 24.11.2024