«Дзень ударнай працы», патрыятычныя акцыі, фестывалі спорту і творчасці, адкрытыя дыялогі, ушанаванне найлепшых байцоў студатрадаў, сустрэчы з ветэранамі руху пройдуць 1-га жніўня, у Дзень Беларускіх студэнцкіх атрадаў, паведамілі ў ЦК БРСМ.
Дзень Беларускіх студэнцкіх атрадаў — галоўнае свята БСА — мае гістарычныя карані, па традыцыі ўдзельнікі моладзевага працоўнага руху адзначаюць яго штогод 1 жніўня.
Акцэнт прафесійнага свята байцы студатрадаўскага руху зрабілі на працу і патрыятызм. Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў дае старт маладзёжнай працоўнай акцыі «Усебеларускі дзень ударнай працы». Яна пройдзе на рабочых месцах, дзе шчыруюць хлопцы і дзяўчаты ў складзе студатрадаў. Усе заробленыя ў гэты дзень сродкі будуць накіраваны байцамі БСА на дабрачынны рахунак, адкрыты БРСМ для будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці.
У Лельчыцах пройдзе велапрабег «Байцы студатрадаў памятаюць...» з ускладаннем кветак да брацкай магілы-помніка опергрупе ЦК УЛКСМ, у Новалукомлі — алічбоўка Лукомскай ДРЭС, узвядзенне якой у далёкія 60-я гады было аб’яўлена Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. У Гродне на пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра плануецца закласці памятную пліту «60 гадоў студэнцкім атрадам».
У вольны ад працы час байцам студэнцкіх атрадаў будзе прапанавана раскрыць свае здольнасці ў студатрадаўскіх фестывалях. Напрыклад, у Мінску і Гомелі пройдуць фестывалі спорту і творчасці студэнцкіх атрадаў «Студаатрад Fest», у Глыбокім — «Разам з БСА». У Магілёве адбудзецца абласны фестываль беларускіх студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы». Будуць арганізаваны экскурсіі, віктарыны, адкрытыя дыялогі і іншыя мерапрыемствы па ўсёй краіне.
Студатрадаўскі рух — вядучы напрамак дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 2023 год праходзіць пад эгідай святкавання 60-годдзя Беларускіх студэнцкіх атрадаў.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 жніўня 2023
Звязда, 1 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/10/70310
Текущая дата: 27.12.2024