У бягучым годзе калектыў БелАЗа папоўніцца 225 маладымі кадрамі, з іх — 56 выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Што датычыцца маладых спецыялістаў, то гэта, як правіла, выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. З БНТУ ў завода падпісана пагадненне аб узаемадзеянні, дзякуючы чаму БелАЗ закрывае для сябе патрэбнасць у кадрах машынабудаўнічага профілю.
Кадры на рабочыя спецыяльнасці рыхтуе Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж (філіял БНТУ) і Жодзінскі дзяржаўны каледж. У бягучым годзе з 83 навучэнцаў Жодзінскага дзяржаўнага каледжа, якія праходзілі практыку на заводзе, 79 прыйдуць сюды па размеркаванні.
ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-Холдынг» — буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўнай і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў, асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.
Звязда, 11 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/10/70476
Текущая дата: 27.12.2024