Усяго па выніках турніру былі ўручаныя 180 медалёў.
Адкрыты абласны фестываль інтэлектуальных гульняў «Кубак сяброўства» па традыцыі праходзіў на базе Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. У ім прымалі ўдзел 57 каманд з усёй Беларусі — болей чым 300 школьнікаў. Юныя знаўцы ўдзельнічалі ў гульнях «Музычная шкатулка» і «Што? Дзе? Калі?». У ходзе гарачых баталій вызначаліся мацнейшыя. Галоўную ўзнагароду — Кубак сяброўства — узяла каманда «Рымскі-Корсакаў» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Эўрыка» з Мінска.
— Турнір прэстыжны, не шараговы, — падзяліўся ўражаннямі кіраўнік інтэлектуальнага клуба «Белая рысь» Леанід Клімовіч, які прывозіў на фестываль сваю каманду. — Дзеці задаволеныя, асабліва тыя, якія будуць выступаць на Чэмпіянаце рэспублікі. Тут была вельмі добрая магчымасць адтачыць сваё майстэрства. Ёсць два шляхі, як выхаваць чэмпіёна —гуляць так, каб было цікава трэнеру, і так, каб было цікава гульцу. У першым выпадку ўзровень дасягаецца дзякуючы пастаянным трэніроўкам, у другім — удзелам у такіх вось турнірах. Апошні варыянт імпануе тым, што дзеці маюць магчымасць пазнаёміцца з рознымі падыходамі, рознымі людзьмі, правесці час у цікавай для іх тусоўцы.
Нэлі Зігуля
Звязда, 6 сакавіка 2023
Звязда, 6 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/12/68607
Текущая дата: 24.11.2024