Белорусский портал в Казахстане

Каля 377 тыс. дзяцей пройдуць аздараўленне ў лагерах Беларусі летам гэтага года



Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка аддзела закупак і метадычнай работы Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксей Жалянкоў на прэс-канферэнцыі "Пытанні арганізацыі летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей".

"На аснове заявак ад бацькоў сфармаваны і зацверджаны планавыя аб`ёмы аздараўлення дзяцей у лагерах. Мы плануем забяспечыць бясплатнымі і патанненымі пуцёўкамі 377 тыс. вучняў, што на 15 тыс. больш, чым на год раней. Пры гэтым 222 тыс. пройдуць аздараўленне ў дзённых лагерах, 155 тыс. - у кругласутачных. У мерапрыемствах дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі будуць задзейнічаны 5,9 тыс. лагераў, 1,4 тыс. з іх - кругласутачныя, уключаючы 145 загарадных (стацыянарных), і 4,5 тыс. дзённых (прышкольных)", - расказаў Аляксей Жалянкоў.

Ён паведаміў, што на мерапрыемствы дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі дзяржава выдзеліла больш як Br64 млн бюджэтных сродкаў, што на Br7 млн больш, чым на год раней.

28 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/12/69228
Текущая дата: 28.12.2024