Белорусский портал в Казахстане

М`янма зацікаўлена ў абучэнні спецыялістаў на базе Акадэміі МУС



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка сустрэўся з міністрам міграцыі і народанасельніцтва М`янмы М`інтам К`яінгам. Дэлегацыя прыбыла ў Беларусь для вывучэння перадавых тэхналогій у распрацоўцы біяметрычных дакументаў і перспектыў абучэння спецыялістаў на базе Акадэміі МУС. 

"Мы рады падзяліцца досведам і пабудавалі праграму вашага знаходжання так, каб вы маглі ўсебакова вывучыць напрамкі, якія вас цікавяць", - адзначыў Юрый Назаранка.

Біяметрычныя дакументы выдаюцца ў Беларусі з верасня 2021 года. За гэты час іх атрымала больш як 2,5 працэнта насельніцтва. ID-картка, што засведчвае асобу на тэрыторыі краіны, змяшчае не толькі лічбавы фотапартрэт, адбіткі пальцаў і персанальныя даныя, але і праграмнае забеспячэнне для стварэння электроннага лічбавага подпісу. Біяметрычны пашпарт прызначаны толькі для выезду за мяжу.

Кіраўнік замежнай дэлегацыі падзякаваў беларускім калегам за гатоўнасць падзяліцца практыкай біяметрычнай пашпартызацыі і выказаў зацікаўленасць ва ўзаемадзеянні па шэрагу напрамкаў.

3 мая 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/12/69316
Текущая дата: 28.12.2024