Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі заявіў, што прыняцце нядаўна абноўленага Кодэкса аб адукацыі з`яўляецца толькі буйным крокам на шляху ўдасканалення адукацыйнай сферы, але зусім не завяршае гэты працэс



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў 10-га лютага пры назначэнні Андрэя Іванца на пасаду міністра адукацыі.

"Мы цяпер Кодэкс аб адукацыі прынялі. Я хачу, каб вы разумелі, што гэта проста яшчэ адзін буйны крок у спробе ўдасканаліць сістэму адукацыі. Але ні ў якім разе гэта не нейкі канец. Што ўсё, на гэтым кропка, можна адпачываць і рэалізоўваць гэты кодэкс. Так, трэба рэалізоўваць. Але ўжо сёння трэба бачыць: а заўтра што зробім для адукацыі? Гэта ваша галоўная задача - бачыць наперад", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У студзені Прэзідэнт падпісаў закон, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. Законам вызначаюцца асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, замацоўваюцца палажэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы і практыкі прымянення дзеючага кодэкса.

У прыватнасці, у новай рэдакцыі кодэкса прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (на гэты час агульнай базавай адукацыі), правядзенне падагульняючай атэстацыі пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамену. Парадак яго правядзення будзе зацверджаны Міністэрствам адукацыі.

Акрамя таго, пашыраецца сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, размешчаных не толькі ў малых населеных пунктах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых населеных пунктах, прадугледжваецца функцыянаванне на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі - універсітэтаў, акадэмій і інстытутаў.

Дыстанцыйнае навучанне ў кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрымання адукацыі, устанаўліваецца магчымасць рэалізацыі адукацыйных праграм з дапамогай сеткавай формы ўзаемадзеяння паміж установамі адукацыі.

Па асобных тэхнічных і медыцынскіх спецыяльнасцях уводзіцца спецыяльная вышэйшая адукацыя. З`яўляецца новы від дадатковай адукацыі - адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

У законе прапануюцца таксама іншыя нормы, якія ў тым ліку прадугледжваюць удакладненне і пераразмеркаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па кіраванні ў сферы адукацыі.



10 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/15/63581
Текущая дата: 15.06.2024