У Беларусі з 1 верасня вучэбныя заняткі пачнуць амаль 1 млн 85 тыс. вучняў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
"У 2022/2023 навучальным годзе будуць функцыянаваць 2866 устаноў дашкольнай адукацыі, 2901 дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі", - расказалі ў прэс-службе.
У ведамстве падкрэслілі, што падрыхтоўка ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі да пачатку навучальнага года ажыццяўляецца планамерна.
2 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
2 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/16/65977
Текущая дата: 24.11.2024