Цырымонія ўскладання, прымеркаваная да гарадскога свята «Апошні званок», адбылася ля стэлы «Мінск — горад-герой».
Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама ўводзіць добрую традыцыю ў Год гістарычнай памяці — у дзень заканчэння навучальнага года ля падножжа 45-метровай стэлы на праспекце Пераможцаў сабраліся навучэнцы 11-х класаў, якія ўшанавалі памяць тых, хто абараняў горад, аддаў жыццё за вызваленне сталіцы і ўсёй Беларусі.
«Сёння ў школах прайшлі апошнія званкі. Перад вялікім святочным канцэртам у „Мінск-Арэне“ мы папрасілі нашых навучэнцаў сабрацца тут, каб сказаць ім: па вялікім рахунку ўсё пачынаецца адсюль, з памятных мясцін, прысвечаных героям, не проста вызваліцелям нашага горада, але і адначасова тым людзям, якія потым яго адбудоўвалі.Не аддаць ім даніну памяці, сказаць дзякуй у дзень, калі для маладых пачынаецца новая гісторыя, я лічу няправільным. Хаця нашы вызваліцелі ў асноўным не з намі, лішні раз падзякаваць ім мы абавязаны, тым больш у знамянальны год, аб’яўлены Прэзідэнтам Годам гістарычнай памяці», — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.
Звязда, 30 мая 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/17/65172
Текущая дата: 24.11.2024