Белорусский портал в Казахстане

Дыялогавая пляцоўка на тэму «Мы памятаем, каб жыць!» адбудзецца 8 чэрвеня ў БДУІР



Дыялогавая пляцоўка на тэму «Мы памятаем, каб жыць!», прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбудзецца 8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі адміністрацыі Савецкага раёна сталіцы, пракуратуры Савецкага раёна, Савету лідараў працоўнай моладзі Мінска, Савецкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» і іншыя.

Нагадаем, што у рамках Года гістарычнай памяці ў Савецкім раёне пачаўся цыкл дыялогавых пляцовак у працоўных калектывах і ва ўстановах адукацыі, прысвечаны генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Першая сустрэча прайшла ў публічнай бібліятэцы ім. Янкі Купалы.

Звязда, 7 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/17/65316
Текущая дата: 24.11.2024