Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Апарата Савета Міністраў Канстанцін Бурак падчас наведвання ўстановы.
Выхаванцы мінскага дзіцячага дома нумар 5 напярэдадні Дня народнага адзінства атрымалі падарункі ад Апарата Саўміна
Канстанцін Бурак азнаёміўся з унутраным уладкаваннем дзіцячага дома: спартыўнай залай, кабінетамі псіхалагічнай разгрузкі, жылымі пакоямі, рознымі абсталяванымі памяшканнямі для гурткоў па інтарэсах, а таксама паразмаўляў з выхаванцамі і нават паўдзельнічаў у лепцы абярэга з салёнага цеста. Ён высока ацаніў умовы пражывання выхаванцаў і работу педагагічнага складу.
Перад уручэннем падарункаў кіраўнік Апарата Саўміна правёў невялікі гістарычны экскурс і расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб абставінах падзелу Беларусі ў 1921 годзе.
"З дзецьмі мы гаварылі на розныя тэмы, у тым ліку пра выбар прафесіі. Мяне ўразіла, наколькі дзеці таленавітыя, разумныя, добрыя і наколькі кожны з іх бачыць сябе будаўніком незалежнай, суверэннай Беларусі. Заўтра мы адзначаем свята, якое мае асаблівую гістарычную значнасць, нягледзячы на сваю маладосць. 17 верасня 1939 года - дата, якая паклала канец знішчэнню беларускага этнасу, культуры і мовы. Аб`яднаўшыся, беларускі народ нарэшце атрымаў магчымасць будаваць тое, што мы з гонарам сёння называем Рэпублікай Беларусь", - расказаў журналістам Канстанцін Бурак.
Каб ведаць, куды далей неабходна накіраваць развіццё краіны, моладзі трэба добра ведаць яе гісторыю, упэўнены ён. "Трэба ведаць свае сімвалы і значэнне тых ці іншых дат. Таму сёння мы з хлопцамі і дзяўчатамі закранулі і гэту тэму. Я рады, што ўбачыў у іх вачах разуменне і вялікую любоў да сваёй краіны. Гэта новае пакаленне, і я ганаруся, што ў нас такія дзеці. Педагагічны калектыў вельмі добра іх выхоўвае", - лічыць ён.
Ад Апарата Савета Міністраў Канстанцін Бурак падарыў дзецям спартыўны інвентар, кнігі і салодкія падарункі. У адказ ад установы кіраўніку Апарата ўручылі карціну "Клопат" аўтарства адной з выхаванак.
Плануецца, што аказанне дапамогі да Дня народнага адзінства будзе ажыццяўляцца штогод. "Для Апарата Савета Міністраў гэта стане добрай традыцыяй", - падкрэсліў Канстанцін Бурак.
Усяго ў дзіцячым доме нумар 5 пражываюць 57 выхаванцаў ад 8 да 17 гадоў, у тым ліку 27 - з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
16 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
16 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/2/75239
Текущая дата: 26.12.2024