Будучыя абаронцы закону. Профільны клас «Юны пракурор» адкрыўся ў Прысталіччы. Праект у Сеніцкай сярэдняй школе № 2 рэалізаваны пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры.
Гэта ўжо шосты такі клас у краіне. 26 вучняў будуць спасцігаць тонкасці юрыдычнай сферы, а таксама на практыцы пазнаёмяцца з работай ведамства. Школьнікі наведаюць органы пракуратуры, а таксама выязныя судовыя пасяджэнні. Заняткі — па пятніцах, у астатні час, акрамя асноўных прадметаў, — паглыбленае вывучэнне англійскай мовы і грамадазнаўства. Для юных правазнаўцаў таксама падрыхтавана спецыяльная форма.
З акцэнтам на юрыспрудэнцыю ў школах Беларусі ўжо навучаецца больш за 150 вучняў. Наступнае адкрыццё профільнага класа «Юны пракурор» — у Віцебску.
Звязда, 19 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/2/75266
Текущая дата: 26.12.2024