Белорусский портал в Казахстане

Кодэкс навучэнца з’явіцца ў Беларусі



Міністр адукацыі Беларусі ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ анансаваў увядзенне ў Беларусі кодэкса правіл для навучэнцаў.

Паводле слоў Андрэя Іванца, устаноўленыя ў кодэксе правілы павінны садзейнічаць умацаванню высокага статусу педагога і праяўленню павагі да гэтай прафесіі.

«Мы плануем распрацаваць адпаведны кодэкс правіл для кожнага навучэнца і адпаведныя правілы, якія будуць выконвацца кожным з бацькоў», — адзначыў міністр.

Таксама кіраўнік Мінадукацыі падкрэсліў, што педагогам у сваю чаргу неабходна пастаянна развівацца ў сваёй галіне і асвойваць актуальныя навыкі.

Нагадаем, з новага навучальнага года ўжо ўведзены новыя правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ва ўстановах адукацыі.

Звязда, 3 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/2/75421
Текущая дата: 26.12.2024