Белорусский портал в Казахстане

Больш за Br116 тыс. накіравана са спецфонду Прэзідэнта на падтрымку таленавітай моладзі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. 

У адпаведнасці з дакументам больш за Br116 тыс. накіравана на падтрымку 206 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 19 калектываў мастацкай творчасці. Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і фестываляў.

Гэта распараджэнне Прэзідэнта сведчыць аб увазе дзяржавы да стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання яе творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.

7 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/20/57416
Текущая дата: 20.05.2024