Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Надзея ўдастоена дыплома III ступені і нагруднага знака «Лепшы малады навуковец СНД — 2021» за даследаванне «Пашкоджанасць ліставых пласцінак таполі берлінскай лічынкамі таполевай молі-пярэсцянкі ва ўмовах зялёных насаджэнняў горада Мінска ў 2021 годзе». Гэта работа ўвойдзе ў зборнік навуковых артыкулаў «VI Міжнароднае кніжнае выданне краін СНД «Лепшы малады навуковец — 2021» з наданнем міжнароднага кода ISBN.
Надзея Сінчук стала першым даследчыкам, які вывучае асаблівасці экалогіі і ўплыў молі-пярэсцянкі на таполях Беларусі. Навуковым кіраўніком аспіранткі з’яўляецца загадчык кафедры заалогіі біялагічнага факультэта БДУ Сяргей Буга. Яму ўручаны падзячны ліст за аказаную падтрымку маладым навукоўцам у праекце «Лепшы малады навуковец СНД — 2021».
Конкурс «Лепшы малады навуковец» штогод праводзіцца ў горадзе Нур-Султан (Казахстан). Прыняць у ім удзел могуць даследнікі з краін СНД ва ўзросце да 35 гадоў. Міжнародная камісія адбірае 100 лепшых работ у гуманітарных і прыродазнаўчых галінах навукі, аўтары якіх атрымліваюць дыплом і нагрудны знак «Лепшы малады навуковец». Асноўная мэта конкурсу накіравана на выяўленне найбольш значных інавацыйных праектаў маладых навукоўцаў, прасоўванне навуковых інтарэсаў, стварэнне аб’яднаўчай платформы для развіцця навукі ў краінах СНД.
Звязда, 10 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/20/62156
Текущая дата: 24.11.2024