Белорусский портал в Казахстане

БДУ лідзіруе сярод беларускіх ВНУ ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў краін Еўропы і Сярэдняй Азіі



Гэта стала магчымым дзякуючы росту рэпутацыі БДУ ў міжнароднай прасторы і яго папулярнасці сярод замежных грамадзян.

У новай версіі рэйтынгу QS Emerging Europe and Central Asia University Rankings, апублікаванай 15 снежня, вядучая ВНУ краіны размясцілася на 22 месцы, падняўшыся з 25 пазіцыі. 

Дарэчы, гэты паказчык паводле звестак за 2020/2021 навучальны год дасягнуў самага высокага значэння па краіне. Сёння ў БДУ навучаецца больш за 4 тысячы замежных грамадзян з больш як 60 краін свету. Такая лічба дасягнута ў тым ліку за кошт павелічэння колькасці адукацыйных праграм на англійскай мове за апошнія гады ў шэсць разоў. Зараз ва ўніверсітэце рэалізуюцца 23 англамоўныя праграмы навучання: 18 на другой ступені і 5 — на першай.

Апроч Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з беларускіх ВНУ ў ТОП-100 QS EECA University Rankings 2022 прадстаўлены БНТУ ( у яго 82 пазіцыя). Іншыя ўніверсітэты нашай краіны занялі наступныя пазіцыі: БДУІР — 129, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — 186, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы — 199, БДТУ — 201-210, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны размясціліся ў дыяпазоне 251-300.

Лідарам рэйтынгу стаў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.У. Ламаносава. Другое месца заняў Карлаў універсітэт (Чэхія), трэцяе — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Усяго ў рэйтынгу прадстаўлены 450 найлепшых ВНУ краін Еўропы і Сярэдняй Азіі.

Рэгіянальны рэйтынг універсітэтаў QS Emerging Europe and Central Asia University Rankings складаецца штогод глабальным навукова-даследчым кансультацыйным цэнтрам QS Quacquarelli Symonds, ранжыруючы лепшыя ўніверсітэты рэгіёна.

Надзея Нікалаева
Звязда, 17 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/20/62340
Текущая дата: 24.11.2024