Навучэнцам з прыкметамі ВРВІ змогуць не наведваць заняткі на працягу пяці дзён і пасля не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці. Да такой дамоўленасці прыйшлі міністэрства аховы здароўя і адукацыі, каб прадухіліць распаўсюджанне каронавіруса, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
«У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса паміж міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць. Згодна з ёй маладым людзям, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, можна не наведваць вучэбныя заняткі на працягу максімум пяці дзён і не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці пасля заканчэння хваробы», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Норма будзе дзейнічаць на працягу ўсяго перыяду ўздыму захворвання COVID-19 і віруснымі інфекцыямі.
Дамоўленасць распаўсюджваецца на маладых людзей, якія вучацца ў сярэдніх школах, прафесійна-тэхнічных установах, установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Пры гэтым з мэтай аператыўнага рэагавання на эпідэмічную абстаноўку змены ў дзеючыя нарматыўныя прававыя акты, якімі рэгулююцца пытанні экспертызы часовай непрацаздольнасці, унесены не будуць.
Звязда, 15 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/21/61002
Текущая дата: 24.11.2024