Белорусский портал в Казахстане

Моладзь БРСМ і Нацыянальнай школы прыгажосці прыме ўдзел у сумеснай экалагічнай акцыі



8 лістапада актывісты і ўдзельнікі праектаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, мадэлі і вучні Нацыянальнай школы прыгажосці пасадзяць у сталічным парку на праспекце Ракасоўскага саджанцы маладых дубоў.

У экалагічнай акцыі, якая пройдзе пад слоганам «Сады адзінства», прымуць удзел першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў і дырэктар-мастацкі кіраўнік «ДУА „Цэнтр“ Нацыянальная школа прыгажосці» Бажэна Ярэміч.

3 лістапада кіраўнікі БРСМ і НШК падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і дамовіліся развіваць разам новыя грамадзянска-патрыятычныя, валанцёрскія і экалагічныя праекты. Такім чынам, закладка дубовага гаю — першы крок у рэалізацыі сумесных задумак.

Для ўдзельнікаў працоўнага пачыну падрыхтаваны творчыя сюрпрызы, а таксама салдацкая каша з палявой кухні і гарбата.

Па традыцыі мерапрыемства завершыцца агульным фатаграфаваннем.

Сяргей Расолька
Звязда, 5 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/21/61269
Текущая дата: 24.11.2024