У Мінску дзве школьніцы распаўсюджвалі наркотыкі, распачатыя крымінальныя справы. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
«Сталічны наркакантроль затрымаў 17-гадовую мінчанку, калі яна збіралася рабіць закладкі з альфа-PVP. Пры сабе старшакласніца захоўвала сем скруткаў з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам, а дома яшчэ 15 кулькоў з таварам, фасовачныя пакеты, ізастужку і прыстасаванні для ўжывання наркотыкаў. Агульная вага канфіскаванага склала 22 г, — распавялі ў ГУУС. — Дома ў 15-гадовай жыхаркі сталіцы аператыўнікі знайшлі адзін скрутак з альфа-PVP, электронныя шалі, мабільны тэлефон з каардынатамі закладак».
Затрыманыя знаёмыя паміж сабой і паспелі папрацаваць на адзін віртуальны наркамаркет каля двух тыдняў. Абедзве ўжывалі наркотыкі.
У дачыненні да непаўналетніх распачатыя крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.
Звязда, 10 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/21/61426
Текущая дата: 24.11.2024