Белорусский портал в Казахстане

Перарэзалі кабель, кідалі нож у дзверы: у Чачэрску навучэнцы ліцэя падазраюцца ў хуліганстве



У Чачэрску трое навучэнцаў ліцэя падазраюцца ў хуліганстве, паведамілі ў СК.

Па дадзеных следства, апоўдні 17 кастрычніка двое 17-гадовых хлопцаў і адзін 18-гадовы, якія пражываюць у інтэрнаце ліцэя, у пакоі першакурснікаў беспадстаўна перарэзалі кабель, разбілі посуд, прапалілі покрыва цыгарэтамі, знялі з завес дзверы і кідалі ў яе нож.

Следчы правёў агляд месца здарэння, дапытаны падазроныя і сведкі. Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.

Чачэрскі раённы аддзел СК у дачыненні да траіх навучэнцаў узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт.339 (хуліганства, учыненае групай асоб) КК.

Звязда, 1 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/21/61429
Текущая дата: 24.11.2024