Белорусский портал в Казахстане

Два абітурыента выдаленыя ў першы дзень здачы ЦТ па рускай мове



Два абітурыента выдаленыя ў першы дзень здачы ЦТ па рускай мове, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

«Не з’явіліся 1159 чалавек. Выдалены за парушэнні два чалавекі: адзін — за мабільны тэлефон і адзін — за працу з тэстам па заканчэнні часу. Не прайшлі па медыцынскіх паказаннях два чалавекі», — распавёў Юры Міксюк.

ЦТ па рускай мове праходзіць у два дні. Другі — 19 чэрвеня.

ЦТ па грамадазнаўстве адбудзецца 21 чэрвеня, матэматыцы — 23 і 24 чэрвеня, біялогіі — 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі — 30 чэрвеня, фізіцы — 2 ліпеня, гісторыі Беларусі — 4 ліпеня, геаграфіі — 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 8 ліпеня.

Даты рэзервовых дзён — 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня.

Звязда, 18 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/22/59757
Текущая дата: 24.11.2024