Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Леанід Касінскі расказаў аб прэферэнцыях для тых, хто адслужыў у арміі.
"У нашай краіне ў моладзевай палітыцы робіцца многае. Служба ў арміі для маладых людзей звязана з некаторымі абмежаваннямі. Выхад з так званай зоны камфорту, якая заўсёды прысутнічае ў грамадзянскім жыцці, - гэта ломка пэўных стэрэатыпаў, гэта заўсёды няпроста і ў фізічным, і ў маральным плане. Але гэта не значыць, што маладыя людзі не хочуць служыць у арміі і абараняць сваю краіну. Усведамленне гэтага працэсу, як правіла, прыходзіць у час службы, а бывае і пасля заканчэння. Маладыя людзі разумеюць, што час, праведзены ў арміі, прайшоў не дарэмна", - сказаў Леанід Касінскі.
Паводле яго слоў, на сённяшні дзень Узброеныя Сілы Беларусі - гэта на 65 працэнтаў кантрактная армія. "Мы сёння даём магчымасць маладым людзям адслужыць тэрміновую службу, службу ў рэзерве, а таксама прадастаўляем магчымасць адразу заключыць першы кантракт на два гады замест тэрміновай службы. Акрамя таго, з гэтага года студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю прапанавана прайсці службу ў рэзерве ў час летніх канікулаў", - адзначыў памочнік міністра абароны.
З 2016 года Мінабароны рэалізуюцца мерапрыемствы па павышэнні матываванасці грамадзян, прызваных для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве, у выкананні воінскага абавязку.
"Так, цяпер грамадзянам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прадастаўляецца першачарговае права атрымання жылля ў інтэрнаце пры паступленні і навучанні ва ўстановах адукацыі. За грамадзянамi, якiя працавалi да прызыву на тэрміновую ваенную службу ў арганізацыях незалежна ад форм уласнасці, на працягу трох месяцаў пасля звальнення з ваеннай службы захоўваецца права паступлення на работу да таго ж наймальнiка на пасаду, раўназначную або вышэйшую ў адносінах да займаемай да прызыву", - расказаў Леанід Касінскі.
"Так, цяпер грамадзянам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прадастаўляецца першачарговае права атрымання жылля ў інтэрнаце пры паступленні і навучанні ва ўстановах адукацыі. За грамадзянамi, якiя працавалi да прызыву на тэрміновую ваенную службу ў арганізацыях незалежна ад форм уласнасці, на працягу трох месяцаў пасля звальнення з ваеннай службы захоўваецца права паступлення на работу да таго ж наймальнiка на пасаду, раўназначную або вышэйшую ў адносінах да займаемай да прызыву", - расказаў Леанід Касінскі.
Акрамя таго, згодна з указам нумар 48 ад 10 лютага 2020 года "Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве" тэрмін тэрміновай ваеннай службы ўключаны ў страхавы працоўны стаж. Таксама асобы, якія адслужылі ў арміі, маюць рэкамендацыі воінскіх часцей на навучанне і сярэдні бал не ніжэйшы за 6, маюць права вучыцца на падрыхтоўчых аддзяленнях і факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі пры ВНУ і ССНУ за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.
Леанід Касінскі таксама звярнуў увагу на льготы пры атрыманні адукацыі. Так, ва ўстановы вышэйшай адукацыі па-за конкурсам пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэйшых за 6 балаў па прадметах уступных іспытаў залічваюцца: асобы, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або у годзе, што папярэднічае году прыёму, і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, пры паступленнi на спецыяльнасцi профілю адукацыі "Ахова здароўя"; асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або у годзе, што папярэднічае году прыёму, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей і паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў завочнай форме атрымання адукацыі на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці.
21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/22/59808
Текущая дата: 24.11.2024