Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мы па праву называем гэта свята ўсенародным, - адзначыў Прэзідэнт. Са школьных гадоў яно абуджае ў нас самыя цёплыя ўспаміны аб першым настаўніку і першых школьных днях, аб`ядноўвае ў пачуцці ўдзячнасці педагогам, якія штогод вядуць за руку мільёны беларускіх дзяцей у свет ведаў".
"Ваша праца - вялікая місія. Час ставіць перад школай глабальныя задачы, - гаворыцца ў віншаванні. - Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця і дастойныя ўчынкі застаюцца галоўнай умовай паспяховасці ўсяго адукацыйнага працэсу".
"Самыя шчырыя віншаванні і словы захаплення сёння гучаць у адрас настаўнікаў, якія сэрцам выбралі гэты пачэсны і вельмі адказны шлях. Ваша любоў да дзяцей і свайго прадмета, асабісты прыклад беражлівага стаўлення да традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, цвёрдая грамадзянская пазіцыя выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, якія любяць родную зямлю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў педагогам за бясконцую мудрасць, велізарнае цярпенне, чулае стаўленне да вучняў, найвялікшую адданасць сваёй справе і пажадаў ім і іх сем`ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка
Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь
Паважаныя работнікі сферы адукацыі!
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка!
Мы па праву называем гэта свята ўсенародным. Са школьных гадоў яно абуджае ў нас самыя цёплыя ўспаміны аб першым настаўніку і першых школьных днях, аб`ядноўвае ў пачуцці ўдзячнасці педагогам, якія штогод вядуць за руку мільёны беларускіх дзяцей у свет ведаў.
Ваша праца - вялікая місія. Час ставіць перад школай глабальныя задачы. Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця і дастойныя ўчынкі застаюцца галоўнай умовай паспяховасці ўсяго адукацыйнага працэсу.
Самыя шчырыя віншаванні і словы захаплення сёння гучаць у адрас настаўнікаў, якія сэрцам выбралі гэты пачэсны і вельмі адказны шлях. Ваша любоў да дзяцей і свайго прадмета, асабісты прыклад беражлівага стаўлення да традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, цвёрдая грамадзянская пазіцыя выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, якія любяць родную зямлю.
Дзякую вам, паважаныя педагогі, за бясконцую мудрасць, велізарнае цярпенне, чулае стаўленне да вучняў і найвялікшую адданасць сваёй справе. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем`ям!
Аляксандр Лукашэнка.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/22/60806
Текущая дата: 24.11.2024