Белорусский портал в Казахстане

Пераможцы міжнароднага конкурсу і алімпіяды ўдастоены ўзнагарод спецфонду Прэзідэнта



Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам грашовыя заахвочванні з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны тром пераможцам IX Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, якая прайшла ў Нідэрландах, і пераможцу міжнароднага конкурсу даследчых (экалагічных) праектаў навучэнцаў, які адбыўся ў Літве.

Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцяў, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці.

Звязда, 4 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/23/55099
Текущая дата: 18.05.2024