Белорусский портал в Казахстане

Тэатр эстрады адкрыў набор у творчыя студыі



Моладзевы тэатр эстрады адкрыў набор у творчыя студыі для пачынаючых артыстаў. Аб гэтым паведамілі ў тэатры.

«Мы запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак у майстэрню эстраднага вакалу LuxMasters пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Беларусі Вольгі Вронскай і Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя У. Мулявіна, дзе мастацкім кіраўніком з’яўляецца заслужаны дзеяч культуры Святлана Стацэнка. У бягучым годзе цэнтр прадаўжае набіраць дзяцей і на сучасную харэаграфію. Прадаўжаюць работу і адкрываюць набор больш маладыя студыі Тэатра эстрады, якія ўжо заслужылі аўтарытэт, — студыя сучаснага танца EstradaDance, тэатральная студыя „Пушка“ і танцавальная студыя „Кнопкі“ для самых маленькіх зорачак», — расказаў дырэктар тэатра Сяргей Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, адметная асаблівасць студый Тэатра эстрады — магчымасць паспрабаваць сябе на прафесійнай сцэне. «Тут рыхтуюць будучых артыстаў, таму заўсёды імкнуцца шукаць магчымасці для іх выступленняў у праграмах тэатра і іншых мерапрыемствах горада, удзелу ў конкурсах. Такі досвед і практыка даюць вынік у наступным станаўленні дзяцей як прафесійных артыстаў», — дадаў дырэктар установы.

Звязда, 22 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/23/55521
Текущая дата: 18.05.2024