Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2021 годпрызначаны 69 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У ліку стыпендыятаў - прадстаўнікі тэхнічных, фізіка-матэматычных, біялагічных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных, гуманітарных навук і спорту. Усе аспіранты выконваюць дысертацыйныя працы па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Вынікі даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваныя ў навуковых выданнях, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці ў прамысловасці, медыцыне, сельскай гаспадарцы, адукацыі.
«Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на падтрымку творчай актыўнасці маладых таленавітых аспірантаў, развіццё айчынных навуковых школ і стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі», — адзначылі ў прэс-службе.
Звязда, 14 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/23/58089
Текущая дата: 24.11.2024