XII Міжнародны турнір школьнікаў па інфарматыцы IATI 2020 (International Autumn Tournament in Informatics) праходзіў у анлайн-фармаце з хостынгам у горадзе Шумен (Балгарыя).
Прызёрам дзесяцікласнік Данііл Забаўскі стаў сярод старшакласнікаў у групе «Senior». У гэтай катэгорыі у беларусаў таксама «срэбра» ў выхаванца Клуба юных пажарных з Мазыра Станіслава Дамасевіча і «бронза» на рахунку навучэнцаў гімназіі № 51 Гомеля Андрэя Касцянога і гімназіі № 8 Віцебска Дар`і Гнядзько.
У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 400 школьнікаў з 16 краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Кіпра, Грузіі, Ірана, Ізраіля, Македоніі, Малдовы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Сірыі, Украіны.
Міжнародны восеньскі турнір па інфарматыцы (IATI) праводзіцца з 2009 года ў Балгарыі. Гэта адзінае міжнароднае спаборніцтва па інфарматыцы, якое арганізуецца ў дзвюх узроставых групах — малодшай і старэйшай.
Турнір складаўся з двух этапаў. На кожным з іх неабходна было распрацаваць па тры праграмы і адправіць на праверку ў тэставую сістэму.
Арганізатарамі турніру выступаюць Муніцыпалітэт горада Шумен, Школа матэматыкі і інфарматыкі A & B і Шуменскі ўніверсітэт.
Надзея Нікалаева
Звязда, 28 лістапада 2020
Надзея Нікалаева
Звязда, 28 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/24/57240
Текущая дата: 24.11.2024