Магістрант хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Юлія Чылік распрацавала тэхналогію па вытворчасці ўгнаенняў на аснове адходаў броварства.
Даследчык прапануе адпрацаваныя піўныя дрожы разбураць ферментамі. Такі падыход мае экалагічную і сельскагаспадарчую каштоўнасць. Часцей за ўсё піўныя адходы зліваюць у ачышчальныя збудаванні, што прыводзіць да закісання, гніення і зніжэння якасці пітной вады. Альтэрнатыўным шляхам утылізацыі дадзеных адходаў з`яўляецца іх выкарыстанне ў якасці ўгнаенняў.
Новая тэхналогія дазваляе атрымаць з піўных дрожджаў карысныя для павелічэння ўраджаю і ўстойлівасці раслін да знешніх фактараў рэчывы. Інавацыйны падыход не мае аналагаў па складзе ферментаў, што выкарыстоўваюцца.
Распрацоўка мае і эканамічную выгаду. Яна дазволіць знізіць выдаткі на ўтылізацыю адходаў і атрыманне камерцыйнага прадукту сельскагаспадарчага прызначэння. Прапанаваны спосаб з`яўляецца экалагічна бяспечным і можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці экалагічна чыстых прадуктаў.
У цяперашні час распрацоўка знаходзіцца ў стадыі апрабацыі. Праект Юліі Чылік ўжо атрымаў прызнанне і стаў пераможцам на конкурсе “Экаідэі - у жыццё”, які адбыўся ў рамках Міжнароднага студэнцкага экалагічнага кангрэса.
Надзея Нікалаева
Звязда, 27 лістапада 2020
Звязда, 27 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/24/57241
Текущая дата: 24.11.2024