Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Народны ансамбль цымбалістаў "Вярба" Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (кіраўнік - старшы выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Вольга Андрыенка) выступіў у час Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці "Сузор`е" на пацвярджэнне звання "народны калектыў".
У складзе калектыву іграюць восем цымбалістаў: студэнты і выпускнікі факультэта эстэтычнай адукацыі, канцэртмайстар Вікторыя Слайкоўская. Ансамбль прадставіў праграму, якая складаецца з твораў айчынных і замежных кампазітараў. Выступленне музыкантаў атрымала высокую ацэнку членаў журы конкурсу.
Ансамбль цымбалістаў "Вярба" быў створаны ў 1973 годзе. Ганаровае званне "народны" атрымаў у 1996 годзе за творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць. Пад мастацкім кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Вольгі Андрыенка ансамбль працуе з 2011 года. У рэпертуары калектыву - апрацоўкі народных песень і танцаў, класічныя і сучасныя музычныя сачыненні беларускіх і замежных кампазітараў.
Конкурсныя выступленні народных і ўзорных калектываў аркестрава-інструментальнага жанру ў час фестывалю народнай творчасці "Сузор`е" праходзяць раз у тры гады. Сваё майстэрства дэманструюць інструментальныя ансамблі і аркестры розных творчых напрамкаў (камерныя, народныя, духавыя, эстрадныя).
3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/25/56771
Текущая дата: 24.11.2024