Белорусский портал в Казахстане

Міністр адукацыі Ігар Карпенка даручыў забяспечыць бяспеку навучэнцаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, работнікаў устаноў пры арганізацыі навучальнага працэсу і знаходжанні ў будынках, збудаваннях і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі



Аб гэтым інфармуе телеграм-канал Міністэрства адукацыі.

У прыватнасці, ва ўстановах адукацыі прымуць дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю доступу старонніх ва ўстановы адукацыі, а таксама іншыя меры па ўмацаванні ў іх рэжыму бяспекі; арганізуюць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, у тым ліку органаў аховы і правапарадку, у мэтах выканання практычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання грамадзян ва ўстановах адукацыі.

Ліст з даручэннямі накіраваны ва ўсе ўстановы адукацыі.

Звязда, 5 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/26/55938
Текущая дата: 24.11.2024