Белорусский портал в Казахстане

Школьнікі будуць вучыцца 1 мая і ў наступную суботу



Падчас працоўнай паездкі ў Лідскі раён Прэзідэнт Беларусі асобна спыніўся на пытаннях адукацыйнага працэсу.

Кіраўнік дзяржавы заявіў аб неабходнасці пачынаць навучальны працэс у школах з наступнага тыдня.

«Трэба акуратна глядзець за людзьмі і з нагоды адукацыі, школ і іншага, трэба пачынаць вучыцца. Але павольна, спакойна. У вёсцы няма праблем (ну і трэба ж разумець, што мы дзетак кормім, і ўсё на пасяўной, куды падзець дзяцей). І праблем там няма. ВРВІ ўжо скончыліся», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму могуць недзе займацца — хай займаюцца. Калі ў горадзе дзесьці, то тыдзень павінен сысці на павольнае ўцягванне дзяцей да канца тыдня пасля Вялікадня ў адукацыйны працэс. Трэба паступова пачынаць вучыцца. Трэба раскручваць гэты працэс», — лічыць беларускі лідар.

Асабіста ён не раздзяляе меркавання пра эфектыўнасць дыстанцыйнай адукацыі. Па словах Прэзідэнта, школы абласных цэнтраў і сталіцы пачнуць вучыцца на будучым тыдні дыстанцыйна, а ў яго канцы перайдуць у залежнасці ад абстаноўкі да звычайнай формы заняткаў. 

«Вось ім тыдзень на раскачку. І будуць вучыцца ў суботу. Гэта будзе вучэбны дзень. Не проста так у суботу там праца, факультатывы і іншае, а поўны вучэбны дзень, бо крыху адсталі. Тыдзень лішні ж прагулялі. І першага таксама будуць вучыцца, а другога-трэцяга выхадны для дзяцей у школах», — заявіў пра аднаўленне працэсу Прэзідэнт.

Звязда
, 17 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/27/52840
Текущая дата: 19.05.2024