Штогадовая дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа "Збяром дзяцей у школу" пачынаецца 3 жніўня і працягнецца да 14 верасня, паведамілі ў БТЧК.
Арганізатары кампаніі заклікаюць усіх неабыякавых дапамагчы сем`ям з нізкім узроўнем даходу, у якіх няма магчымасці сабраць дзяцей да новага навучальнага года.
"У гэтым годзе мэтавая дапамога будзе накіравана 7 тыс. школьнікаў: тым, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з інваліднасцю і з сем`яў бежанцаў. Для кожнага дзіцяці будзе сфармаваны школьны набор з неабходнымі прыладамі. Гэта можа быць рукзак, пенал, канцылярскія прылады, школьнае і спартыўнае адзенне і абутак - усё самае неабходнае. Мы ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў дабрачынную кампанію ў папярэднія гады, і будзем рады кожнаму, хто вырашыць далучыцца ў гэтым годзе", - сказала генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко.
Падтрымаць дабрачынную кампанію можна двума спосабамі: у натуральнай форме, перадаўшы школьныя наборы ў адзін з офісаў арганізацыі, або пералічыць дабрачынную суму на набыццё школьных набораў. Зрабіць ахвяраванне вельмі проста праз АРІП.
Падрабязнасці можна даведацца, пазваніўшы на "гарачую лінію" +37529 181-11-34 (velcom), +37517 338-45-08 (гарадскі), напісаўшы ў дырэкт таварыства ў сацыяльных сетках "Facebook", "УКантакце", "Аднакласнікі", Instagram. Можна прыйсці ў абласную, раённую ці гарадскую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа па месцы жыхарства або звярнуцца да валанцёраў у экіпіроўцы з сімволікай арганізацыі ў гандлёвых цэнтрах.
3 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
3 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/27/55072
Текущая дата: 24.11.2024