Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
У Беларусім дзяржаўным універсітэце завяршылася залічэнне на дзённую і завочную бюджэтныя формы навучання на спецыяльнасці, па якіх не здаюцца ўступныя экзамены. Сёння адбылося залічэнне на факультэты: гістарычны, геаграфіі і геаінфарматыкі і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава.
На дзённую бюджэтную форму на групу спецыяльнасцей гістарычнага факультэта па аб`яднаным конкурсе залічана 87 абітурыентаў, прахадны бал склаў 302 (у 2019 годзе - 286). Сярод іх два абітурыенты прыняты без экзаменаў, шэсць - па мэтавым прыёме, тры - па-за конкурсам. На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі: "гісторыя" - 330 (317), "музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны" - 321 (307), "гісторыка-архівазнаўства" - 308 (288), "дакументазнаўства" - 302 (286).
На факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі прынята 106 абітурыентаў, з іх 12 - без экзаменаў, адзін - па мэтавым прыёме, адзін - па-за конкурсам. Прахадны бал - 232 (268). На "касмааэракартаграфію" - 308 (299), "геаэкалогію" - 282 (289), "геаграфію" - 232 (268), "геаінфармацыйныя сістэмы (напрамак - зямельна-кадастравыя)" - 321 (як і ў 2019-м), "геалогію і разведку радовішчаў карысных выкапняў" - 279 (282), "гідраметэаралогію" - 232 (272).
У Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава на групу спецыяльнасцей "медыцынская фізіка", "ядзерная і радыяцыйная бяспека", "энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент" і "прыродаахоўная дзейнасць" залічана 72 абітурыенты, прахадны бал - 243 (242). Так, на "энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент" прахадны бал склаў 266 (250), "медыцынскую фізіку" - 249 (242), "ядзерную і радыяцыйную бяспеку" - 246 (242), "прыродаахоўную дзейнасць" - 243 (242).
На групу спецыяльнасцей "медыцынская экалогія" і "медыка-біялагічная справа" залічана 75 абітурыентаў. Прахадны бал на "медыцынскую экалогію" дасягнуў 305 (як і ў 2019-м), "медыка-біялагічная справа" - 297 (293).
На "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" прынята 20 абітурыентаў пры прахадным бале 292 (288). На асобныя напрамкі гэтай спецыяльнасці прахадныя балы наступныя: "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя)" - 292 (293), "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі)" - 295 (288).
На завочную бюджэтную форму навучання на групу спецыяльнасцей гістарычнага факультэта па аб`яднаным конкурсе залічана 16 абітурыентаў, прахадны бал - 193 (216). На "гісторыю" - 197 (220), "дакументазнаўства" - 193 (231). На спецыяльнасць "медыцынская экалогія" Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава залічаны тры абітурыенты пры прахадным бале 262 (266).
6 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
6 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/27/55154
Текущая дата: 24.11.2024