Такое меркаванне выказаў студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, член Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Аляксей Грышчанкаў.
Малады чалавек адзначыў, што Беларусь - мірная суверэнная дзяржава, дзе праводзіцца палітыка, якая дае магчымасць людзям жыць дастойна. Аляксей Грышчанкаў дадаў, што краіна прадаўжае ісці наперад, нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы. Паступовае развіццё ва ўсіх сферах з`яўляецца залогам далейшага павышэння ўзроўню жыцця беларусаў, лічыць ён.
Асобна Аляксей Грышчанкаў спыніўся на падтрымцы маладзёжных ініцыятыў. Гэтаму, паводле яго слоў, дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу. І яшчэ адно таму пацвярджэнне - стварэнне Моладзевага парламента. Знаходзячыся ў яго складзе, Аляксей Грышчанкаў разлічвае курыраваць эканамічныя тэмы, тэму міжнародных адносін.
Моладзевы савет будзе садзейнічаць Нацыянальнаму сходу ў заканадаўчым рэгуляванні правоў і законных інтарэсаў моладзі. Сярод яго задач - удзел у фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, стварэнні ўмоў для эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах. Акрамя таго, маладыя парламентарыі будуць забяспечваць дыялог паміж старэйшымі калегамі з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі і моладдзю, вывучаць існуючыя ў яе асяроддзі праблемы і выпрацоўваць прапановы па іх вырашэнні.
6 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
6 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/29/54475
Текущая дата: 24.11.2024