Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі бясплатны праезд у гарадскім транспарце будзе даступны школьнікам з 1 верасня



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2024 года нумар 630, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з пастановай, навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, што ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне ў населеных пунктах месца жыхарства (месца знаходжання) і месца вучобы з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Гэта права рэалізуецца на падставе карткі навучэнца (вучнёўскага білета), даведкі аб тым, што грамадзянін з`яўляецца навучэнцам, з пазначэннем населенага пункта месца жыхарства (месца знаходжання) і месца вучобы.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

29 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/3/75017
Текущая дата: 26.12.2024