Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна.
«І калі хтосьці з абітурыентаў не паступіць у ВНУ, то можна іх пераарыентаваць для атрымання першай прафесіі на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Ніхто не павінен застацца без увагі, паколькі выпусціўшыся са школы знайсці работу не так проста, — сказаў Ігар Карпенка. — Сістэма прафтэхадукацыі дазваляе прымяніць гнуткі графік прыёму абітурыентаў. Усё гэта дасць магчымасць ахапіць максімальную колькасць выпускнікоў».
Міністр таксама нагадаў, што ў гэтым годзе ЦТ адбудзецца крыху пазней. Яно стартуе 25 чэрвеня і будзе праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.
Звязда, 22 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/30/53655
Текущая дата: 24.11.2024