Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 верасня 2019 года №629, якое афіцыйна апублікавана 20 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Уносяцца змяненні ў палажэнне аб планаванні расходаў мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзяржустаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Нарматывы на навучанне і выхаванне аднаго школьніка ўстаноўлены на 2020 год.
Для школ, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, яны выраслі да Br1954,8, у сельскіх населеных пунктах - да Br4463,87. Раней нарматывы складалі Br1667,92 і Br3808,76 у год адпаведна.
Для школ, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, яны выраслі да Br1954,8, у сельскіх населеных пунктах - да Br4463,87. Раней нарматывы складалі Br1667,92 і Br3808,76 у год адпаведна.
Як паведамлялася, нарматыў ўключае выдаткі на рэалізацыю адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі і г.д. У тым ліку гэта выдаткі на аплату працы педагагічных работнікаў, выхадныя дапамогі, камандзіроўкі, аплата сувязі, транспартных паслуг, іншыя бягучыя выдаткі.
Звязда, 20 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/34/49865
Текущая дата: 24.11.2024