Аб гэтым паведаміла ў час прэс-канферэнцыі прарэктар па навукова-метадычным забеспячэнні якасці прафесійнай адукацыі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Наталля Шаўчэнка-Саўлакова.
"Цяпер запланавана правядзенне рэспубліканскага конкурсу, ён пройдзе ў маі 2020 года. Да гэтага на працягу года пройдуць адборы ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах. Да мая завершыцца ўся падрыхтоўка да рэспубліканскага конкурсу. Вопыт удзелу беларускай зборнай у 45-м міжнародным чэмпіянаце рабочых прафесій WorldSkills International будзе выкарыстаны пры падрыхтоўцы як да рэспубліканскага конкурсу, так і да наступнага сусветнага чэмпіянату, які пройдзе ў 2021 годзе ў Шанхаі", - сказала Наталля Шаўчэнка-Саўлакова.
Спаборніцтвы 45-га міжнароднага чэмпіянату па прафесійным майстэрстве WorldSkills International праходзілі ў Казані з 22 па 27 жніўня ў 56 кампетэнцыях. За званне лепшых майстроў змагаліся больш за 1,3 тыс. канкурсантаў з 63 краін.
Беларуская зборная выступала ў 30 кампетэнцыях такіх напрамкаў, як тэхналогіі будаўніцтва, вытворчыя і інжынерныя тэхналогіі, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, транспарт і лагістыка, сацыяльныя і персанальныя паслугі, творчыя прафесіі і мода, а таксама ў трох новых кампетэнцыях у напрамку Future Skills - квантавыя тэхналогіі, прамысловы дызайн і тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання будынкаў (BIM).
Дзякуючы шырокаму міжнароднаму супрацоўніцтву рух WorldSkills дэманструе перавагі і важнасць прафесійнай падрыхтоўкі і навучання для моладзі і эканомікі, дапамагае маладым спецыялістам павышаць сваё прафесійнае майстэрства.
Суарганізатарамі і партнёрамі чэмпіянату з`яўляюцца міністэрствы адукацыі, а таксама вытворцы і пастаўшчыкі абсталявання, матэрыялаў, інструменту.
3 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/35/49663
Текущая дата: 24.11.2024