Міжнародная выстаўка сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі “AgroActiva” пройдзе з 26 па 29 чэрвеня ў г. Армстронг (Аргенціна).
У склад экспазіцыі Белдзяржуніверсітэта ўвойдуць інавацыйныя распрацоўкі беларускіх вучоных: ядомыя ўпаковачныя плёнкі, вітамінна-мінеральныя прэміксы для прадуктаў харчавання, фітасоль, серыя ветэрынарных біяпрэпаратаў для лячэння і прафілактыкі хвароб жывёл, мабільная аўтаномная водаачышчальная ўстаноўка, прылады дыстанцыйнага маніторынгу памяшканняў і зямных паверхняў, біяпестыцыды для комплекснай абароны раслін.
Для прыкладу, у Аргенціне будзе прэзентаваны комплексны мікробны прэпарат “Жыцень”, які паскарае раскладанне рэшткаў сцеблаў травы пасля ўборкі ўраджаю і саломы. Тэхналогія яго прымянення забяспечвае падрыхтоўку глебы да пасеваў і зніжае рызыку інфекцыйных захворванняў раслін. Акрамя таго, выкарыстанне прэпарата дазваляе адмовіцца ад асенняга ўнясення мінеральнага азоту.

Таксама ў рамках выставы адбудзецца Міжнародны дзень універсітэтаў Аргенціны і Беларусі. Мерапрыемства дазволіць пазнаёміцца з ВНУ дзвюх краін, абмяняцца інфармацыяй аб магчымасцях атрымання паслядыпломнай адукацыі, абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы.
Даведка:
AgroActiva — адна з найбуйнейшых сельскагаспадарчых выстаў у Лацінскай Амерыцы, праводзіцца штогод з 1995 года. Яе агульная плошча складае 3 млн. кв. метраў, колькасць наведвальнікаў перавышае 200 тысяч чалавек. У 2019 годзе ў выставе заяўлены ўдзел прадстаўнікоў 33 краін.
Надзея Нікалаева
Звязда, 22 чэрвеня 2019
Звязда, 22 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/37/48544
Текущая дата: 24.11.2024