Белорусский портал в Казахстане

Мінадукацыі аб`явіла дадатковы набор на бюджэт



Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Міністэрствам адукацыі Беларусі ў 2019 годзе аб`яўляецца дадатковы набор на бюджэтныя месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму і якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў.

У прыватнасці, у Беларускі дзяржаўны ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі засталося 79 свабодных месцаў на спецыяльнасці: "аграномія", "заатэхнія" і "аграхімія і глебазнаўства".

Абітурыентам патрэбна мець сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах "Біялогія" і "Хімія" ад 7 балаў або даведкі аб выніках здачы ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі па гэтых прадметах.

Па два свабодныя месцы засталося ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на спецыяльнасці "славянская філалогія" і ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны на "беларускай філалогіі".

Абітурыентам патрэбна мець сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах "Беларуская мова" ад 25 балаў і "Гісторыя Беларусі" ад 15 балаў, а таксама даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі па прадмеце "Беларуская літаратура".

На спецыяльнасць "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" ў Палескім дзяржаўным універсітэце засталося 3 месцы на скарочаны тэрмін навучання.

Абітурыентам патрэбна мець даведкі аб выніках здачы ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі па дысцыплінах "Асновы алгарытмізацыі і праграмавання" і "Ахова працы. Ахова навакольнага асяроддзя і энергазберажэнне". Падача дакументаў праводзіцца з 30 ліпеня па 1 жніўня, залічэнне па 3 жніўня.

30 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/37/48987
Текущая дата: 24.11.2024