Белорусский портал в Казахстане

Стыпендыі спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў будзе атрымліваць 191 чалавек



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Згодна з рашэннем, для 191 студэнта ўстаноў вышэйшай адукацыі за высокія вынікі ў вучобе і навуковай дзейнасці назначаны стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на другі семестр 2018/2019 навучальнага года.

Грашовымі прэміямі заахвочаны таксама 117 навучэнцаў, якія перамаглі на міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах і інтэлектуальных конкурсах.

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы на фінансаванне ў гэтым годзе расходаў спецыяльнага фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў выдзеляць амаль Br990 тыс. з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце дакумента накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.

23 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/38/48134
Текущая дата: 24.11.2024