Белорусский портал в Казахстане

У ВНУ Беларусі на палове спецыяльнасцяў плануецца ўвесці навучанне на англійскай мове



Каля паловы спецыяльнасцяў у беларускіх ВНУ ў перспектыве можна будзе атрымліваць на англійскай мове. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Па словах міністра, у Беларусі паставілі перад сабой амбіцыйную мэту - пачаць падрыхтоўку на англійскай мове па 50% спецыяльнасцяў вышэйшай школы. "Іх каля 300, дзесьці на 150 мы ў перспектыве павінны выйсці", - адзначыў ён.

Называць канкрэтных тэрмінаў Ігар Карпенка не стаў, нагадаўшы, што ў Беларусі прыняты канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі да 2020 года і на перспектыву да 2030 года.

"Гэтых арыенціраў плануецца прытрымлівацца", - сказаў ён.

Наперадзе сур`ёзная работа - перавесці падручнікі, падрыхтаваць кадры і гэтак далей. Навучанне педагогаў вядзецца ўжо ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы разам з МДЛУ.

Звязда, 21 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/38/48504
Текущая дата: 24.11.2024