Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства адукацыі расказала аб гарантыях і льготах для маладых спецыялістаў



Міністэрства адукацыі Беларусі расказала аб гарантыях і льготах для маладых спецыялістаў у час анлайн-канферэнцыі.

Паводле слоў кансультанта ўпраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Вольгі Мушчынскай, асноўная гарантыя - гэта прадастаўленне выпускніку першага рабочага месца.

"Ва ўсім свеце выпускнікі ўстаноў адукацыі сутыкаюцца на рынку працы з тым, што наймальнік хоча мець спецыяліста з вопытам работы. У такім выпадку вось гэта дзяржаўная гарантыя прадастаўлення першага рабочага месца дае магчымасць маладому чалавеку пачаць сваю прафесійную дзейнасць па спецыяльнасці. У адпаведнасці з заканадаўствам аб працы малады спецыяліст таксама вызваляецца ад выпрабавальнага тэрміну", - адзначыла яна.

Маладыя спецыялісты таксама не могуць быць звольнены з-за недастатковых рабочых навыкаў на працягу тэрміну абавязковай работы. Акрамя таго, прадугледжаны матэрыяльныя гарантыі і кампенсацыі. "Напрыклад, права на адпачынак пасля заканчэння ўстановы адукацыі, выплата грашовай дапамогі пры заключэнні кантракта або працоўнага дагавора", - падкрэсліла кансультант упраўлення.

"Маладым спецыялістам, выпускнікам абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, наймальнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам могуць вызначаць грашовую дапамогу і выдзяляць сродкі з мэтай кампенсацыі затрат на наём жылля. Гэта таксама прадугледжана палажэннем аб размеркаванні, зацверджаным пастановай Савета Міністраў нумар 821", - дадала кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Таццяна Караткевіч.

19 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/39/47263
Текущая дата: 24.11.2024