Лепшыя дзіцячыя лагеры выберуць у Беларусі па выніках летняй аздараўленчай кампаніі, расказала кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская.
Аздараўленчая кампанія гэтага года праходзіць пад дэвізам «Эфектыўнае лета». «Упэўнена, што гэта будзе ярка, незабыўна, бяспечна», — сказала Таццяна Асмалоўская.
Вынікі падвядуць у рамках конкурсу на найлепшы аздараўленчы лагер. Кансультант галоўнага ўпраўлення заклікала заснавальнікаў лагераў, арганізатараў аздараўленчай кампаніі прымаць усе меры, каб іх лагеры сталі лепшымі ў краіне ў той ці іншай намінацыі.
Таццяна Асмалоўская таксама паведаміла, што другі год запар будзе праходзіць конкурс «Важаты года». Прадугледжаны ў тым ліку завочныя туры, у якіх можна прымаць удзел, працуючы на працягу ўсяго летняга перыяду.
Звязда, 16 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-0/4/74452
Текущая дата: 23.11.2024